24 снежня 2024, aўторак, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не атрымае грошай Еўракамісіі па праграме добрасуседства

16

Сярод краінаў, якія атрымаюць еўрапейскія грошы, – усе ўдзельнікі «Усходняга партнёрства», акрамя Беларусі.

Еўразвяз вырашыў павялічыць фінансаванне Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, паведамляюць у Брусэлі. На працягу трох найбліжэйшых гадоў (2011 – 2013) ЕЗ перадасць сваім суседзям больш за 5,7 мільярдаў еўра.

Як перадае «Радыё Свабода» гэтыя сродкі пойдуць на «умацаванне палітычнага супрацоўніцтва і развіццё эканамічнай інтэграцыі паміж Еўрапейскім звязам і суседнімі дзяржавамі. Фінансаванне таксама падтрымае праекты барацьбы са зменай клімату, а таксама звязаныя з транспартнай сферай, энергетыкай і палітыкай аховы навакольнага асяроддзя».

Сярод краінаў, якія атрымаюць еўрапейскія грошы, – усе ўдзельнікі «Усходняга партнёрства», акрамя Беларусі, а таксама Алжыр, Егіпет, Ліван, Марока і некаторыя іншыя. Упершыню ў гісторыі існавання Еўрапейскай палітыкі добрасуседства праграму падтрымкі атрымае Лівія.

Еўрапейская палітыка добрасуседства была заснаваная ў 2004-м годзе. Беларусь дагэтуль не ўваходзіць у спіс краінаў, якія яна ахоплівае, з-за парушэння ў краіне правоў чалавека.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках