27 верасня 2024, Пятніца, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад выбуху ў маскоўскім метро пацярпела грамадзянка Беларусі

3

Па-ранейшаму не вызначаныя асобы 16 з 38 загінулых.

У ліку пацярпелых ад тэрактаў у маскоўскім метро ёсць грамадзянка Беларусі. 30-гадовая Вольга Аляксандраўна Рудэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе МНС Расеі.

Грамадзянка Беларусі шпіталізаваная ў гарадскі клінічны шпіталь ім. Боткіна. Пацярпелая знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці, паведаміў прэс-сакратар амбасады Беларусі ў Расіі Віталь Сліўка.

Паводле дадзеных МНС Расеі, у цяперашні час у маскоўскіх медустановах знаходзіцца 64 чалавекі, якія пацярпелі ў выніку тэрактаў. Асобы дваіх з іх пакуль не вызначаныя. Па-ранейшаму застаюцца не вызначаныя асобы і 16 з 38 загінулых.

У ліку пацярпелых два грамадзяніна Малайзіі і адзін Філіпінаў. Сярод загінулых ёсць грамадзянін Таджыкістана.

Як паведамлялася раней, два выбухі на станцыях «Лубянка» і «Парк культуры» прагрымелі раніцай 29 сакавіка з інтэрвалам менш за гадзіну. Агулам загінула 38 чалавек, больш за 70 - пацярпелі. Узбуджаныя крымінальныя справы па артыкуле «Тэрарыстычны акт».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках