«Агіткампанія» ў сталіцы. Фотафакт
20- 30.03.2010, 16:02

Ужо пайшоў другі тыдзень, як па Менску ўсталявалі стэнды для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў пра кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.
Афіцыйна ўжо пачалася агіткампанія, але ніякай інфармацыі на стэндах пакуль не з'явілася. Канструкцыі стаяць каля буйных крам, уздоўж сталічных праспектаў і вуліц на прыпынках транспарту і ля ўваходаў у метро. Але гараджане ніякай інфармацыі не атрымліваюць - толькі паглядаюць на бліскучую паверхню стэндаў, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».