З-за падрыхтоўкі да параду на МКАД адбылася аварыя (Фота)
22- 31.03.2010, 9:48
Менскую кальцавую аўтадарогу перакрылі нечакана, у выніку чаго фура «знеслі» легкавы аўтамабіль.
На Менскай кальцавой дарозе адбылося ДТЗ, якое відавочцы звязваюць з перакрыццем Менскай кальцавой аўтадарогі для праезду ваеннай тэхнікі з рэпетыцыі парада Перамогі, паведамляе «Інтэрфакс».
30 сакавіка, прыкладна ў 14.00 для пропуску калоны ваеннай тэхнікі быў перакрыты ўчастак МКАД у раёне Сцяпянка. Як паведамляюць відавочцы, адбылося гэта даволі нечакана. У выніку цягач Volvo FH 12 Globetrotter, які рухаўся па трасе, урэзаўся ў легкавыя аўтамабілі Opel Vectra і Peugeot 406.
Інфармацыі пра ступень траўмаў пацярпелых няма, вядома толькі, што, на шчасце, усе ўдзельнікі ДТЗ засталіся жывыя. Аўтамабілям нанесеныя значныя пашкоджанні.
Каментар ад Дзяржаўтаінспекцыі атрымаць пакуль не ўдалося.



Фота Onliner.by