23 снежня 2024, панядзелак, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

DDoS-атака на сайт charter97.org працягваецца

37

Паважаныя наведнікі, злачынцы выкарыстоўваюць для нападу на сайт charter97.org вашыя кампутары.

У сетцы заражаных кампутараў (батнэт) адносна шмат беларускіх IP-адрасоў. Мы ўжываем сучасныя сістэмы фільтравання трафіку, што дазваляе цалкам нейтралізаваць напад і абараніць сервер, але доступ для заражаных кампутараў будзе і надалей блакавацца.

Калі вы ўчора і сёння раніцай не змаглі патрапіць на сайт charter97.org, дык высокая верагоднасць таго, што ваш кампутар заражаны і выкарыстоўваецца для батнэта. Таксама магчыма, што вы ўсяго толькі выкарыстоўваеце дынамічны IP-адрас, які вылучае вам ваш правайдэр, і адрас патрапіў у блок-ліст з-за таго, што раней яго выкарыстоўвалі для доступу ў інтэрнэт з іншага заражанага кампутара. Аднак мы настойліва рэкамендуем праверыць ваш кампутар на вірусы.

Праблема зводзіцца не толькі да таго, што вы не можаце наўпрост заходзіць на сайт charter97.org, але і ў тым, што да вашага кампутара, вашых персанальных дадзеных, файлаў, архіваў, плацёжных дадзеных маюць поўны доступ трэція асобы. Ваш кампутар можа быць выкарыстаны для сачэння за вамі, кампраметацыі і здзяйсненні злачынстваў. Да таго ж, пры правядзенні DDoS-атакі, менавіта вы аплачваеце трафік, а ў нашай краіне - гэта дарагое задавальненне.

Калі вы не можаце набыць паўнавартасны ліцэнзійны антывірус з апошнімі абнаўленнямі, дык можна ўсталяваць бясплатныя аналагі, напрыклад, Avast. Выкарыстоўвайце, па магчымасці, бясплатныя праграмы з адкрытым зыходным кодам ці ліцэнзійныя праграмы з ўсімі абнаўленнямі. Пераходзіце на бяспечныя вэб-браўзэры - Firefox, Chrome, Opera.

Патурбуйцеся пра вашую бяспеку самастойна. Загадзя дзякуй.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках