У Беларусі пахаладае на 10 градусаў
- 14.04.2010, 12:35
Пахаладанне ў беларускіх гарадах пачнецца ўжо 15 красавіка з-за ўплыву скандынаўскага цыклону.
«Усю першую палову красавіка Беларусь знаходзілася пад уплывам цёплых паветраных масаў з паўднёвага захаду Еўропы і сярэднесутачная тэмпература перавышала кліматычную норму на 2-6 градусаў. У самыя цёплыя дні ў мінулыя выходныя слупок тэрмометра дабіраўся да адзнакі плюс 16. Вядома, гэта не рэкорд. Рэкорд на 13 дзень складаў 23 градусы - але не кожны ж год быць такой цеплыні! Па начах было халаднавата, і пры ясным надвор'і тэмпература часам апускаўся амаль да нуля. А ў ноч на 9 красавіка нават да мінус 1 градуса», - распавяла ў інтэрв'ю «Комсомольской правде в Беларуси» Вольга Фядотава, галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.
Па словах сіноптыкаў, цёплае надвор'е яшчэ захаваецца ў бліжэйшыя суткі. Аднак, калі ў папярэднія дні слупок тэрмометра дабіраўся да адзнакі плюс 16, дык ужо ў бліжэйшыя дні ён апусціцца адразу на 10 градусаў.
«Ёсць верагоднасць невялікага кароткачасовага дажджу з-за паветраных масаў, што паступаюць з Балтыйскага мора, але ў цэлым будзе пераважаць пераменная воблачнасць без ападкаў. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ноччу 3-5 градусаў. Заўтра ўдзень яшчэ 14-16 цяпла, але ўжо ў пятніцу 16 КРАСАВІКА актыўны атмасферны фронт прынясе нам дождж. Тэмпература паветра з-за аблокаў стане ніжэй. У пятніцу ноччу яшчэ 4-6, удзень 11-13 цяпла, а вось у суботу пры паступленні халодных паветраных масаў са Скандынавіі прыйдуць кароткачасовыя дажджы і тэмпература ўдзень не перавысіць 6-8 цяпла. Уначы - плюс 1-3. Да сярэдзіны наступнага тыдня надвор'е будзе няўстойлівым, прахалодным, на 5-7 градусаў халодней, чым зараз.
У начныя гадзіны тэмпература будзе вагацца ад мінус 1 да плюс 3, а ўдзень ад 5 да 9 градусаў цяпла. Паводле папярэдніх прагнозаў цяпло вернецца да канца наступнага тыдня», - распавяла Вольга Фядотава.