18 траўня 2024, Субота, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шахцёр» аштрафавалі за выказванні галоўнага трэнера

2

Салігорскі хакейны клуб «Шахцёр» аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (1 млн. 50 тыс. рублёў) рашэннем дысцыплінарнага камітэта Федэрацыі хакея.

Пра гэта піша БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ФХРБ.

Штраф накладзены за парушэнне дысцыплінарнага кодэкса рэгламенту правядзення адкрытага чэмпіянату Беларусі. «Такім парушэннем дысцыплінарны камітэт палічыў выказванні галоўнага трэнера каманды Андрэя Гусава ў дачыненні судзейства на пасляматчавай прэс-канферэнцыі 28 сакавіка», - адзначаецца ў паведамленні.

28 сакавіка ў Салігорску «Шахцёр» прайграў менскаму «Юнацтву» чацвёрты матч фіналу - 2:3, пасля чаго агульны кошт серыі да чатырох перамогаў стаў роўным - 2:2. Пасля заканчэння сустрэчы Гусаў раскрытыкаваў дзеянні арбітраў, заклікаўшы іх «больш салідна і сур'ёзна ставіцца да нюансаў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках