18 траўня 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Грабоўскі дапамог «Таронта» атрымаць перамогу над «Бафала»

Беларускі нападаючы «Таронта» вызначыўся галявой перадачай у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ супраць «Бафала».

Як паведамляе БелТА, «Таронта» атрымала перамогу з лікам 4:2. Беларус удала асіставаў пры другім узяцці варот суперніка.

У пераможным для «Таронта» матчы Міхаіл Грабоўскі правёў на пляцоўцы 20 хв. 42 сек., нанёс па варотах суперніка адзін кідок і зарабіў каэфіцыент карыснасці «+1».

На рахунку 26-гадовага форварда «Таронта» Міхаіла Грабоўскага 34 (10 +24) балы у 54 паядынках.

25-гадовы нападаючы «Манрэаля» Андрэй Касціцын зарабіў 31 (15 +16) выніковы бал у 55 сустрэчах.

23-гадовы Сяргей Касціцын правёў за «Манрэаль» 44 матчы і зарабіў 16 (6 +10) ачкоў.

35-гадовы абаронца «Каларада» Руслан Салей з пачатку сезона згуляў за дэнверскую дружыну 12 паядынкаў і набраў 4 (1 +3) бамбардзірскія балы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках