15 снежня 2025, панядзелак, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць ахвяр маскоўскіх тэрактаў павялічылася да 40 чалавек

У шпіталі памёр яшчэ адзін пацярпелы пры тэракце ў маскоўскім метро.

Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на прадстаўніка Мінздарсацразвіцця РФ.

Паведамляецца пра смерць 51-гадовага пацыента, шпіталізаванага ў Першы градскі шпіталь.

Такім чынам, колькасць ахвяр выбухаў на «Лубянка» і «Парку культуры», якія адбыліся 29 сакавіка, павялічылася да 40 чалавек.

Нагадаем, што 29 сакавіка, у 7:56 у Маскве (6:56 па Менску) у другім вагоне цягніка на станцыі метро Лубянка адбыўся выбух. Праз паўгадзіны бомба ўзарвалася ў саставе на станцыі метро Парк культуры. Абодва выбухі прагрымелі, калі цягнікі знаходзіліся на платформе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках