13 чэрвеня 2026, Субота, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія ўлады падрыхтаваліся адключаць ваду

16

З 10 траўня ў менскіх дамах пачнуць адключаць гарачую ваду, вады ў кранах не будзе, прынамсі, 14 дзён.

У жылым сектары Менска з 10 траўня пачнецца паэтапнае адключэнне гарачага водазабеспячэння для падрыхтоўкі цеплавых сетак сталіцы да працы ў зімовых умовах, паведамляе БелТА.

Першымі застануцца без гарачай вады жыхары кварталаў у раёне праспектаў Партызанскі і газеты «Праўда», газеты «Звязда», вуліцаў Мічурына, Дняпроўскай, Мендзялеева, Філімонава, Авангарднай, Казінца, Макаёнка, Кіжаватава, Асаналіева, Голубева - усяго больш за 30 вуліцаў.

У выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых працаў, гарачая вада будзе адсутнічаць у кранах не больш за 14 сутак.

Даведацца, калі ў вашым доме адключаць гарачую ваду, можна ў мясцовым ЖЭУ. Падчас выпрабаванняў цепласетак магчымыя пашкоджанні цеплаправодаў, папярэджваюць спецыялісты.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках