23 снежня 2024, панядзелак, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З якой жонкай Бакіеў прыехаў у Менск?

43
З якой жонкай Бакіеў прыехаў у Менск?

У зрынутага дыктатара Кыргызтана, акрамя законнай жонкі, ёсць яшчэ дзве неафіцыйныя. І дзеці ад іх.

Адказваючы 20 красавіка на пытанні «дэпутатаў» у «нацыянальным сходзе» Аляксандр Лукашэнка сказаў, што з панядзелка ў Беларусі знаходзіцца зрынуты прэзідэнт Кыргызтана Курманбек Бакіеў з сям'ёй. Пры гэтым ён згадаў пяцігадовага сына і дзевяцігадовую дачку Бакіева.

Аднак афіцыйна Бакіеў мае толькі адну жонку. Гэта Таццяна Віктараўна Бакіева, якая нарадзілася ў Самары, па адукацыі – інжынер-тэхнолаг. У яе з Бакіевым два дарослыя сыны, аднаго з іх, лічылася, Бакіеў рыхтаваў у пераемнікі.

Адкуль маглі з'явіцца непаўнагадовыя дзеці, якіх згадаў Лукашэнка?

На думку кіргізскіх супрацоўнікаў «Радыё Свабода», чуткі пра наяўнасць у Бакіева іншай сям'і хадзілі даўно, але напачатку сакавіка гэта ўпершыню стала прадметам грамадскага абмеркавання. Менавіта ў сакавіку былы міністр дзяржмаёмасці Равшан Джаімбекаў, які зараз жыве ў ЗША, звярнуўся да Бакіева з адкрытым лістом, у якім заклікаў прэзідэнта не парушаць маральныя нормы. У гэтым лісце было сказана, што акрамя афіцыйнай жонкі ў Бакіева ёсць дзве неафіцыйныя.

Партыя «Эркіндык Кыргызтан» заявіла, што часовы ўрад даў «гарантыі недатыкальнасці прэзідэнту, яго непаўнагадовым дзецям і жонкам».

Віцэ-прэзідэнт Кыргызтана ў часовым урадзе Азенбек Багназараў заявіў на прэс-канферэнцыі, што Бакіеў пакінуў краіну «з трэцяй, неафіцыйнай жонкай».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках