7 траўня 2024, aўторак, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Рашэнне Лукашэнкі – ганьба для краіны»

72
Андрэй Саннікаў: «Рашэнне Лукашэнкі – ганьба для краіны»

Зразумелая любоў Лукашэнкі да ізгояў, але беларусам нічога, акрамя праблемаў і сораму знаходжанне Бакіева ў краіне не прынясе.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каментуючы ўчорашняе прызнанне беларускага кіраўніка ў тым, што ён даў прытулак зрынутаму дыктатару Кыргызтана Курманбеку Бакіеву.

«Таемнае перакідванне з Казахстана ў Менск уцёклага дыктатара Бакіева - ганьба для Беларусі. Зразумелая любоў Лукашэнкі да ізгояў, але беларусам нічога, акрамя праблемаў і сораму знаходжанне Бакіева ў краіне не прынясе.

На роўным месцы Лукашэнка здолеў стварыць канфлікт з Кыргызтанам, Казахстанам і Расеяй. Яго агрэсіўная падтрымка зрынутага Бакіева і упартасць, з якой ён працягвае называць яго дзейсным прэзідэнтам, з'яўляецца прамым умяшаннем ва ўнутраныя справы Кыргызтана і вядзе да эскалацыі напружанасці ў гэтай краіне. Акрамя ўсяго іншага, Лукашэнка ўцягвае Беларусь у разборкі сярэднеазіяцкіх кланаў, зусім непатрэбныя нашай еўрапейскай краіне», - лічыць палітык.

На думку Саннікава, цалкам відавочна, што ніякіх адказаў на эканамічныя праблемы і выклікі ў Лукашэнкі няма, і ён карыстаецца любой магчымасцю, каб адцягнуць увагу народа ад надзённых пытанняў.

«Менавіта для гэтага яму патрэбны скандальчык з Бакіевым. Але Беларусі не патрэбныя ні бакіевы, ні чавесы, ні ахмадзінежады. Беларусь павінна быць у Еўропе і паводзіць сябе ў адпаведнасці з еўрапейскімі правіламі паводзінаў. Толькі так нашая краіна зможа вырашыць свае эканамічныя праблемы і пры гэтым выбудаваць нармальныя ўзаемавыгадныя стасункі з усімі былымі рэспублікамі Савецкага Саюза. І гэта абавязкова адбудзецца ў хуткім часе», - упэўнены лідэр «Еўрапейскай Беларусі».

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках