24 снежня 2024, aўторак, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдата пазбавілі рэгістрацыі з-за паветраных шарыкаў

4

20 красавіка кіраўнічку грамадзянскай кампаніі «Наш дом», кандыдата ў дэпутаты віцебскіх абласнога і гарадскога саветаў Вольгу Карач пазбавілі рэгістрацыі.

У прэс-рэлізе кампаніі адзначаецца, што Карач абвінавацілі ў злоўжыванні правам на агітацыю: «у выбарчых камісіях з'явілася скарга «групы грамадзянаў» на тое, што выбаршчыкам раздавалі шарыкі з лагатыпам «Нашага дома». Гэта было расцэнена як подкуп выбаршчыкаў, піша БелаПАН.

«Яшчэ адным абвінавачваннем стаў выступ вулічнага спектакля падчас сустрэчы кандыдата з выбаршчыкамі», — кажацца ў паведамленні. Яго аўтары адзначаюць, што ва ўдзеле студэнцкай самадзейнасці ў сустрэчах з выбаршчыкамі канкурэнта Карач, рэктара тэхналагічнага ўніверсітэта Валера Башметава, камісія «не ўбачыла ніякіх парушэнняў».

На думку Карач, зняццё яе кандыдатуры сведчыць «пра страх і разгубленасць ўладаў перад моцнымі кандыдатамі апазіцыі». Яна заклікала сваіх выбаршчыкаў ці не хадзіць на выбары, ці «выкрэсліць усіх, напісаць у бюлетэні «За Карач» і апусціць у скрыню для галасавання».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках