Мезін вярнуўся ў Менск, але пакуль не ў зборную
1- 26.04.2010, 16:24
Варатар хакейнай зборнай Беларусі Андрэй Мезін не прыняў рашэнне пра удзел у чэмпіянаце свету, які пройдзе 7-23 траўня ў Нямеччыне.
Па словах настаўніка зборнай Беларусі Эдуарда Занковца Андрэй Мезін, які прыбыў пасля паездкі да сям'і ў Кіеў, сёння правёў перамовы з кіраўніцтвам менскага «Дынама» і да заўтра, 27 красавіка, папрасіў час на роздум, перадае БелТА.
«Калі Андрэй вырашыць ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету, то ўжо заўтра ён далучыцца да трэніровачнага лагера зборнай Беларусі, якая раніцай 28 красавіка адправіцца на два таварыскіх матччы ў Рыгу з нацыянальнай камандай Латвіі», - растлумачыў Эдуард Занковец. Спарынгі запланаваныя на 29-30 красавіка.
Нагадаем, што неўзабаве пасля пачатку збору нацыянальнай дружыны Андрэй Мезін пакінуў трэніровачны лагер каманды і адправіўся да сям'і ў Кіеў. Ад'езд ён патлумачыў тым, што кіраўніцтва менскага «Дынама» да гэтага часу не прапанавала яму кантракт на наступны сезон, прапанаваўшы зрабіць гэта пасля завяршэння чэмпіянату свету. Але хакеіст спадзяецца вырашыць пытанне з працаўладкаваннем яшчэ да пачатку першынства планеты і не выключае змены клубнай прапіскі. Кіраўніцтва ж менскага «Дынама» абвясціла пра перамовы з іншымі варатарамі, у ліку якіх і прадстаўнік НХЛ. Па неафіцыйнай інфармацыі, сталічны клуб зрабіў прапанову галкіперу піцерскага СКА амерыканцу Роберту Эшу.
Што тычыцца іншых навін зборнай Беларусі, то сёння да яе далучыўся абаронца Сяргей Коласаў, мінулы сезон правёў у фарм-клубе «Дэтройта» ў чэмпіянаце Амерыканскай хакейнай лігі.
«Мы таксама звязваліся з Русланам Салеем. Яго «Каларада», як вядома, ужо выбыў з Кубка Стэнлі. Але Руслан пакуль адпачне і побудзе з сям'ёй, а да зборнай далучыцца 4 траўня. Сёння ў Менск павінен прыляцець форвард «Таронта» Міхаіл Грабоўскі. А браты Касціцыны пакуль працягваюць выступленне ў Кубку Стэнлі са сваім «Манрэалям». Наконт нападаючага Уфімскага «Салавата Юлаева» Канстанціна Кальцова абнадзейлівыя інфармацыі няма. Яму неабходная аперацыя, і ўдзел у чэмпіянаце свету ён дакладна не прыме. Іншых сур'ёзных страт у нас няма», - растлумачыў Эдуард Занковец.
Настаўнік таксама распавёў, што 24 красавіка зборная правяла двухбаковую трэніровачную гульню. Паядынак праходзіў у ўсечаным фармаце. Хакеісты былі падзеленыя на дзве каманды па дзве пяцёркі і згулялі 4 перыяды па 10 хвілін. Матч завяршыўся з лікам 4:1.
Каманда пераможцаў: Коваль (Шабанаў); Гатовец - Башко, Мялешка - А. Стась - Дзямагін; І. Усенка - Баранаў, Кулакоў - Сянкевіч - К. Захараў.
Каманда прайграўшых: Брыкун; А. Макрыцкі - Дзянісаў, Антоненка - Задзяленаў - Міхалёў; Стасенка - Радзінскі, Дзямко - Кавыршын - Чупрыс; Калюжны.
«Далёка ідучых высноў па выніку гэтагай спарынгі не робім. Выявілі памылкі і недахопы, над якімі яшчэ будзе час папрацаваць. Не магу сказаць, што ўсім застаўся задаволены. Але робім папраўку на тое, што ў такім рэжыме складана было праявіць лепшыя якасці», - адзначыў Эдуард Занковец.