5 траўня 2024, Нядзеля, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы запазычыліся банкам 4,57 мільярда даляраў

14

Паводле дадзеных Нацбанка, агульная запазычанасць насельніцтва Беларусі працягвае расці.

Запазычанасць беларусаў перад беларускімі банкамі на першае сакавіка 2010 года склала 13,5 трлн. рублёў (ці 4,57 млрд. даляраў), паведамілі ў Нацбанку.

Пры гэтым з пачатку года вырасла сума пратэрмінаванай запазычанасці - у сярэднім паказчык павялічыўся на 0,2% і склаў 0,6% ад агульнай сумы выдадзеных насельніцтву крэдытаў.

У Нацбанку адзначылі, што не ў апошнюю чаргу індэкс расце і таму, што грамадзяне пры атрыманні крэдыту не пралічваюць свае рэальныя даходы і бяруць крэдыт, сума выплатаў па якіх рэальна перавышае фінансавыя магчымасці, паведамляе «Телеграф» з спасылкай на «Рэспубліка».

У Рэспубліканскай асацыяцыі спажывецкіх кааператываў фінансавай узаемадапамогі, дзе нядаўна правялі даследаванне рынка «дробных» спажывецкіх крэдытаў, прыйшлі да несуцяшальных высноваў. Рэкардсменам па пераплате стала ААТ «Міжнародны рэзервовы банк». Крэдыт на адзін мільён рублёў, атрыманы ў гэтым банку па стаўцы 12% гадавых у суме з дадатковымі плацяжамі ў канчатковым выніку складае эфектыўную стаўку па крэдыце 109,24%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках