23 снежня 2024, панядзелак, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Атлант Тэлекам» заплаціць за САРМ 60 тысячаў даляраў

16

Указ Лукашэнкі аб інтэрнэце мяркуе «усталяванне сістэмы тэхнічных сродкаў для забеспячэння функцыяў аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на баку правайдара і за яго рахунак».

Выкананне патрабаванняў указа № 129 «Аб завярджэнні Палажэння аб парадку ўзаемадзеяння аператараў электрасувязі з органамі, якія здзяйсняюць аператыўна-вышуковую дзейнасць» абыйдзецца інтэрнэт-правайдару «Атлант Тэлекам» у 60 тысячаў даляраў. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА заявіў генеральны дырэктар кампаніі ІП «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» (брэнды «Атлант Тэлекам» і «Шпаркі дамавік») Ігар Сукач, перадае Electroname.com.

«Для кагосьці гэта будзе пасільная ноша, а для кагосьці, магчыма, стане непераадольнай перашкодай. Аднак гэта не нашае ноў-хаў. Гэта норма, калі такое абсталяванне ўсталёўваецца. Яна існуе ва ўсім свеце, і патрабаванні да яго ўсталявання для мяне з'яўляюцца цалкам разумнымі», заявіў гендырэктар кампаніі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках