27 красавiка 2024, Субота, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрнэт-правайдэры ўжо падрыхтаваліся да цэнзуры (Абноўлена)

35
Інтэрнэт-правайдэры ўжо падрыхтаваліся да цэнзуры (Абноўлена)

Інтэрнэт-правайдэр «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» гатовы аказваць паслугі па фільтрацыі інтэрнэт-трафіку ўжо зараз.

Пра гэта, як перадае БелТА, паведаміў сёння генеральны дырэктар кампаніі «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» (брэнды «Атлант-Тэлекам» і «Шпаркі дамавік») Ігар Сукач.

Нягледзячы на тое, што падобныя патрабаванні інтэрнэт-правайдэры павінны будуць выконваць з 1 ліпеня, кампанія гатова закрываць доступ да асобных сайтаў па просьбе карыстальнікаў ужо сёння. Паводле слоў Сукача, гэтая магчымасць будзе прадастаўляцца на аснове распрацовак кампаніі «Доктар Вэб».

Генеральны дырэктар кампаніі «Доктар Вэб» Барыс Шараў заявіў, што антывірусны распрацоўшчык «Доктар Вэб» афіцыйна выходзіць на беларускі рынак, прайшоўшы працэдуру сертыфікацыі асноўных прадуктаў у Аператыўна-аналітычным цэнтры (ААЦ). У бліжэйшай будучыні кампанія плануе сертыфікаваць у Беларусі астатнюю лінейку сваіх антывірусных прадуктаў.

Дарэчы, з самай раніцы 14 красавіка абаненты «Атлант-Тэлекама» засталіся без інтэрнэту. Прычына непаладак у правайдэра пакуль невядомая. Як стала вядома сайту charter97.org, з-за адсутнасці інтэрнэту паралізаваная праца інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і амбасады Венесуэлы ў Менску.

Нагадаем, што скандальны ўказ «Аб нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт» падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам і ўступіць у сілу 1 ліпеня. Тэкст указу выклікаў крытыку як беларускай медыя-супольнасці, так і міжнародных праваабарончых арганізацый, у тым ліку АБСЕ. Незалежныя эксперты не сумняюцца, што ўказ Лукашэнкі скіраваны, у першую чаргу, на блакаванне апазіцыйных вэб-рэсурсаў падчас правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

Адзін з многіх пунктаў указу, якія выклікаюць непакой, гаворыць, што «пастаўшчыкі інтэрнет-паслуг па запыце карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг аказваюць паслугі па абмежаванні доступу гэтых карыстальнікаў да інфармацыі, змест якой скіраваны на ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці». Як вядома, беларускія ўлады часта вінавацяць у «экстрэмізме» апазіцыю.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках