29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка стварыў спецслужбу для інтэрнэту

110
Лукашэнка стварыў спецслужбу для інтэрнэту

Аператыўна-аналітычнаму цэнтру пры прэзідэнце нададзенае права кантраляваць інтэрнэт-перапіску беларусаў і сачыць, на якія сайты яны заходзяць.

4 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб унясенні зменаў і дадаткаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы са злачыннасцю».

Такім чынам з ўчорашняга дня Аператыўна-аналітычнаму цэнтру пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь надаецца права ажыццяўляць аператыўна-вышуковую дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Іншымі словамі, цяпер Цэнтр мае права, апрача іншага, кантраляваць інтэрнэт-перапіску беларусаў і ажыццяўляць маніторынг рухаў беларускіх інтэрнэтчыкаў у сетцы, паведамляе Electroname.com.

Нагадаем, ААЦ з'яўляецца дзяржаўным органам, які ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасці па забеспячэнні абароны інфармацыі, якая ўтрымлівае звесткі, што складаюць дзяржаўныя сакрэты Рэспублікі Беларусь ці іншыя звесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, ад уцечкі па тэхнічных каналах, несанкцыянаваных і ненаўмысных уздзеянняў. Таксама ААЦ з'яўляецца адміністратарам дамена BY.

Дзяржбюджэтам на дзейнасць Цэнтра ў 2010 годзе прадугледжаны аб'ём фінансаванні ў памеры 12.540.583,0 тыс. беларускіх рублёў.

ААЦ нядаўна прыцягнуў увагу дзякуючы праекту ўказа аб рэгуляванні Байнэту, які патрапіў у прэсу. На думку экспертаў, праект быў распрацаваны менавіта ў ААЦ і меркаваў надаванне структуры правам размяркоўваць міжнародны канал доступу ў інтэрнэт і ажыццяўляць кантроль над усім беларускім сегментам сеткі.

У скандальным дакуменце ідзе гаворка пра блакаванне сайтаў па рашэнні дзяржаўных органаў, ідэнтыфікацыю карыстальнікаў Сеткі, прыцягненне да адказнасці распаўсюджвальнікаў інфармацыі ў інтэрнэце, а таксама дзяржаўную рэгістрацыю інтэрнэт-СМІ.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках