Байцы ГУР паразілі важнае прадпрыемства ВПК Расіі
- 29.11.2026, 15:50
Новыя падрабязнасці атакі на завод «КуйбышевАзот» у Тальяці.
Аператары дальнабойных дронаў ГУР уначы 29 лістапада паразілі прадпрыемства «КуйбышевАзот» у горадзе Тальяці Самарскай вобласці Расіі.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны.
Паражаны расійскі ваенны аб’ект — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці агрэсара, якое вырабляе сыравінныя кампаненты для выбуховых рэчываў і боепрыпасаў, а таксама высокавязкія паліаміды для ракетнай галіны.
На тэрыторыі прадпрыемства зафіксаваныя шматлікія выбухі і пажар.
Нагадаем, масіраваная атака дронаў на Расію ўначы 29 лістапада ахапіла адразу некалькі рэгіёнаў.
Адна з мэтаў атакі магло стаць прадпрыемства «Тальяцікаучук» у Самарскай вобласці. Пасля ўдару ў прамысловай зоне Тальяці адбыўся пажар на тэрыторыі завода.
Таксама пад атакай апынуліся прамысловыя раёны Тальяці і Ніжнекамска ў Татарстане.
Акрамя таго, пад ударам, верагодна, мог быць палігон «Капусцін Яр».