25 снежня 2024, Серада, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС агаломшаны рэзалюцыяй ПАРЕ

21

У МЗС Беларусі заяўляюць, што Рэзалюцыя Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы пакідае адчуванне, быццам дакумент быў прыняты імпульсіўна.

«Першае знаёмства з тэкстам пакідае адчуванне, што гэты дакумент быў прыняты імпульсіўна, пад уплывам выпадковых фактараў ці ваганняў палітычнай кан'юнктуры. ПАРЕ кажа пра сваю прыхільнасць да дыялогу з Беларуссю і адразу ж прымае рашэнне прыпыніць усе кантакты», — распавёў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

У гэтай сітуацыі, падкрэсліў Савіных, пазіцыя беларускага боку выглядае больш паслядоўнай: «Мы разглядаем дыялог як сродак вырашэння ўсіх існуючых пытанняў, дасягнення паразумення і разлічваем, што нашыя партнёры таксама прыйдуць да такой высновы».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках