19 красавiка 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бастунец: «Так званая лібералізацыя не закранула сферы СМІ»

1

Медыяэскперты адзначаюць, што беларускія ўлады працягваюць ціск на незалежныя сродкі масавай інфармацыі.

Праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікуе сёння чарговы даклад, прысвечаны сітуацыі са свабодай прэсы ў свеце.

Паводле дадзеных арганізацыі, як перадае АР, за год сітуацыя ў свеце са свабодай прэсы пагоршылася. Толькі кожны шосты жыхар Зямлі жыве ў краіне са свабоднымі СМІ. Пры гэтым найвялікшы прагрэс за год у галіне свабоды прэсы назіраецца ў дзяржавах Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, а найгоршыя змены — у Лацінскай Амерыцы і на тэрыторыі былога СССР.

У дакладзе ў алфавітным парадку пералічваюцца 10 краінаў, дзе назіраецца самая цяжкая сітуацыя ў галіне свабоды слова: Беларусь, Бірма, Куба, Экватарыяльная Гвінея, Эрытрэя, Іран, Лівія, Паўночная Карэя, Туркменістан, Узбекістан. На думку Freedom House, у гэтых дзяржавах свабодныя СМІ ці зусім адсутнічаюць, ці практычна не функцыянуюць.

Як распавёў сайту udf.by намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, гэты даклад «толькі пацвердзіў той факт, што так званая лібералізацыя ў Беларусі, распачатая летась, не закранула ці закранула ў нязначнай ступені сферы СМІ».

Паводле яго словаў, у краіне працягваецца пераслед журналістаў за занятак прафесійнай дзейнасцю: «Гэта нагадвае сітуацыю двухгадовай даўніны. Тады таксама на журналістаў рэгулярна сыпаліся папярэджанні».

Андрэй Бастунец перакананы, што «папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, характэрна паказвае стаўленне ўлады да незалежнай прэсы».

Нагадаем, што ў апошні час у Беларусі пачасціліся выпадкі рэпрэсіяў супраць незалежных журналістаў. Кватэры і офісы прадстаўнікоў СМІ абшукваюць, журналісты церпяць збіццё. 16 сакавіка ў офісе сайта charter97.org у межах крымінальнай справы аб «паклёпе» на былога начальніка Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа быў праведзены ператрус і канфіскавана 8 сістэмных блокаў. Спачатку міліцыянты спрабавалі патрапіць ў кватэру гвалтам, ударыўшы кулаком у твар журналістцы Наталлі Радзінай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках