1 лiстапада 2026, Нядзеля, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

McLaren зладзіла распродаж балідаў Формулы-1

McLaren зладзіла распродаж балідаў Формулы-1

На іх выступалі легенды аўтаспорту.

McLaren выставіла на продаж пяць гоначных балідаў Формулы-1, якімі кіравалі легенды аўтаспорту — ад Айртона Сенны і Льюіса Хэмілтана да дзейнага пілота каманды Ланда Норрыса. Іх прададуць паасобку прыватным калекцыянерам, а падрыхтоўкай кожнага баліда перад перадачай новаму ўладальніку займецца сама McLaren, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).

У калекцыю ўвайшлі два баліды MP4/6A 1991 года з рухавікамі Honda V12, мадэль MP4/27A 2012 года, на якой выступаў Джэнсан Баттан, а таксама машыны Норрыса MCL35M 2021 года і MCL37A 2023 года. Апошняя стала самай сучаснай машынай Формулы-1, калі-небудзь выстаўленай на продаж прыватным уладальнікам.

Усе пяць аўтамабіляў пасля завяршэння гоначнай кар'еры захоўваліся ў McLaren. Цэны пакуль не абвешчаныя.

Кіраўнік McLaren Racing Зак Браўн патлумачыў рашэнне жаданнем вярнуць машыны на трасу.

«Мы вырашылі развітацца з гэтымі легендарнымі балідамі, бо лічым, што проста трымаць іх на захоўванні — значыць не аддаваць належнае таму, што яны сабой уяўляюць», — заявіў ён.

Усе пяць машын будуць прадавацца асобна, хаця не выключана, што калекцыю набудзе адзін пакупнік.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲