Анджэй Пачобут пра палітычны крызіс у Польшчы: Канфлікт падграваюць у Маскве і Мінску
- 1.11.2026, 11:07
- 1,294
Чым мацней пасварынае і падзеленае польскае грамадства, тым лепш для ворагаў заходняга свету.
Былы палітвязень, журналіст і актывіст незалежнага Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут адрэагаваў на палітычны крызіс у Польшчы:
«Я праглядзеў рэакцыі беларускай і расійскай прапаганды на падзеі вакол Канстытуцыйнага трыбуналу ў Польшчы. Выбух радасці і задавальнення быў лёгка прадказальны. Механізм ужо шмат гадоў адзін і той самы: чым больш палітычны хаос і скандал у Польшчы, тым больш задавальнення ў Мінску і Маскве.
Яны не балеюць ні за адзін з бакоў спрэчкі вакол Канстытуцыйнага трыбуналу. Іх інтарэс зусім іншы: падграваць канфлікт, паглыбляць падзелы, нагнятаць эмоцыі і дасягаць дэстабілізацыі Польшчы. Чым мацней пасварынае і падзеленае польскае грамадства, тым лепш для іх».
Нагадаем, што вечарам у пятніцу, 30 кастрычніка, суддзя Канстытуцыйнага трыбуналу Польшчы абвясціла пра адстараненне старшыні дзяржаўнага органа і яго намесніка. Пасля гэтага у Варшаве пачаліся пратэсты, а прэзідэнт Кароль Навроцкі тэрмінова вярнуўся ў краіну.