1 лiстапада 2026, Нядзеля, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кіберпартызаны» і Silent Crow узламалі расійскі Расстат

4
«Кіберпартызаны» і Silent Crow узламалі расійскі Расстат

Сярод атрыманай інфармацыі — звесткі пра ваенныя страты Расіі ў вайне супраць Украіны.

Хакерская група Silent Crow разам з беларускімі «Кіберпартызанамі» заявіла аб узломе і знішчэнні ўнутранай ІТ-сеткі Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі (Расстат). Сярод скрадзенага група называе і звесткі пра ваенныя страты Расіі ў вайне супраць Украіны.

Як сцвярджае Silent Crow, сумесная з «Кіберпартызанамі» аперацыя закранула значную частку сістэм Расстата: цэнтральны апарат, рэгіянальныя падраздзяленні, а таксама Галоўны міжрэгіянальны цэнтр апрацоўкі і распаўсюджвання статыстычнай інфармацыі.

Паводле даных Silent Crow, былі выгружаныя звесткі пра ваенныя страты Расіі ў вайне супраць Украіны, у тым ліку і тыя, што прадстаўленыя ў сістэмах ведамства, а таксама сістэма электроннага дакументаабароту, базы дадзеных са статыстычнай, эканамічнай і персанальнай інфармацыяй, матэрыялы перапісаў, унутраныя дакументы, службовае ліставанне і змесціва працоўных камп'ютараў супрацоўнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲