23 снежня 2024, панядзелак, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Мне было важна заручыцца падтрымкай сям'і Генадзя Карпенкі»

4

Лідэр «Еўрапейскай Беларусі» наведаў нямецкі горад Эслінген на запрашэнне гарадскіх уладаў.

Адбыліся сустрэчы Андрэя Саннікава з бурмістрам горада Маркусам Рабам, чальцамі гарадскога савета, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацыяў, рэлігійных супольнасцяў, праваабаронцамі і журналістамі.

Паездка была арганізаваная па ініцыятыве Людмілы Карпенкі - жонкі памерлага ў Беларусі пры нявысветленых абставінах віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13 склікання Генадзя Карпенкі.

«Для мяне вельмі важная была гэтая паездка, таму што з усіх беларускіх палітыкаў менавіта з Генадзем Карпенкам я працаваў у самым цесным кантакце. Шмат чаму ў яго навучыўся. Сустрэча з Людмілай Філіпаўнай, якая ў цяперашні час жыве ў Эслінгене, эмацыйна вельмі шмат значыла для мяне. Мне было важна заручыцца падтрымкай сям'і Карпенкі перад прэзідэнцкімі выбарамі, што маюць адбыцца.

Эслінген - горад-пабрацім Маладэчна, мэрам якога быў Карпенка, а віцэ-мэрам - Віктар Ганчар. Жыхары горада і гарадскія ўлады вельмі шмат зрабілі для Маладэчна. На жаль, у апошні час беларускі рэжым сур'ёзна перашкаджае развіццю гэтых сувязяў. Бурмістра горада Эслінген нават не пусцілі ў Маладэчна, калі ён прыязджаў на 10-годдзе з дня смерці Генадзя Карпенкі. Тым не менш, жыхары гэтага нямецкага гарадка захоўваюць самае сяброўскае стаўленне да беларусаў і спадзяюцца на хуткае змяненне сітуацыі ў нашай краіне і на перамогу дэмакратыі. Пра гэта ў асноўным былі ўсе нашыя размовы з уладамі і грамадскасцю горада», - паведаміў Андрэй Саннікаў.

Фота з газеты «Эслінген Цайтунг». Людміла Карпенка, бурмістр Маркус Раб і Андрэй Саннікаў

З бурмістрам Эслінгена і сям'ёй Карпенкі

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках