12 лiстапада 2019, aўторак, 17:48
Добрая навіна
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Заходнія крэдыты да народа не даходзяць (Відэа)

34
Андрэй Саннікаў: Заходнія крэдыты да народа не даходзяць (Відэа)

Крэдыты, якія выдзяляюцца сёння беларускаму рэжыму, ідуць на ўтрыманне спецслужбаў і міліцыі, на ваенныя парады, манеўры з Расеяй і ідэалогію.

Пра гэта праграме «Форум» тэлеканала «Белсат» заявіў лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў. Перадача была прысвечана тэме незалежнасці і суверэнітэту.

«Безумоўна, сёння ў Беларусі ёсць суверэнітэт. Гэта заваёва дэмакратычных сілаў, нашая заваёва. Таму што мы ўсе ведаем, што рабіў Лукашэнка: падпісваў саюзныя дамовы з Расеяй і гандляваў суверэнітэтам. У нас жа заўсёды была і ёсць моцная пазіцыя: мы рашуча адстойваем пазіцыі суверэнітэту Беларусі. Але зараз адбылася ўзурпацыя суверэнітэту. Таму што распараджацца незалежнасцю народ можа толькі праз выбары. Суверэнітэт жа сёння абслугоўвае нават не ўлады, а пэўную групу людзей, якія пайшлі супраць народа, супраць незалежнасці, супраць Беларусі», - адзначыў Андрэй Саннікаў.

Новы дэмакратычны ўрад Беларусі, на думку палітыка, павінен кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі краіны. «Беларусь - краіна вельмі важная стратэгічна і геапалітычна. Давайце кіравацца сваімі інтарэсамі, нацыянальнымі, народнымі», - адзначыў лідэр «Еўрапейскай Беларусі».

На думку Саннікава, за гады свайго праўлення Аляксандр Лукашэнка ніякім чынам не ўмацаваў суверэнітэт Беларусі.

«Нічога ён не ўмацаваў. Сёння нішто не перашкаджае таму ж расейскаму кіраўніцтву ў адзін дзень, у адну ноч вырашыць пытанне пазбаўлення Беларусі незалежнасці. І таму гэты накірунак - а давайце доўгатэрмінова папрацуем з дыктатурай, яна пойдзе ў Еўропу, - бесперспектыўна. Ніколі дыктатура не пойдзе ў Еўропу. Гэта мы хочам у Еўропу. Хай ўлады зробяць заяву: наша стратэгічная задача - гэта сяброўства ў Еўразвязе, і тады можна будзе размаўляць. Але ніколі Лукашэнка гэтага не зробіць», - упэўнены палітык.

Адказваючы на пытанне вядучага аб тым, што «можна ўявіць чыста тэарэтычна, чаму Беларусі выдаюцца крэдыты. Напрыклад, няма гэтых крэдытаў, пачынаюцца дэструктыўныя моманты ў эканоміцы, сотні, дзесяткі тысяч людзей страцяць працу, выйдуць на вуліцы...», Андрэй Саннікаў цвёрда заявіў:

«Я ніколі не лічыў, і не думаю, што ёсць такія наіўныя, якія думаюць, што гэтыя крэдыты ідуць народу. Паглядзіце, што зараз адбываецца ў краіне. Што адбываецца з манеўрамі, з парадам - вось куды ідуць крэдыты. На спецслужбы, на міліцыю, на КДБ, на ідэалёгію. Ніколі гэта да народа не дойдзе. Усё ідзе толькі гэтай групе, якая захапіла ўладу ў Беларусі».

У гэтай жа праграме Анндрэй Саннікаў зрабіў заяву аб гатоўнасці змагацца за пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

Запіс усёй перадачы можна паглядзець тут: Частка 1; Частка 2