2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас параду над Нямігай ледзь не сутынуліся два самалёты? (Відэа)

72

У інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што 9 траўня ў Менску падчас параду магла адбыцца трагедыя.

Пра гэта пішуць чытачы форумы byavia.net. Відавочцы апісваюць пазаштатную сітуацыю, якая адбылася з чацвёркай самалётаў СУ-24 пры пралёце над вуліцай Нямігай. Адзін з самалётаў нібыта пачаў рэзка хіліцца, затым страціў вышыню і цудам праляцеў паміж дзвюма жылымі дамамі ніжэй за ўзровень дахаў, піша «Наша Ніва».

Тройка астатніх самалётаў набрала вышыню. На відэа, выкладзеным у інтэрнэце, відаць, як шэраг самалётаў развальваецца і адзін з іх аддзяляецца ад астатніх. Амаль адначасова з гэтым чацвёрка Су размінаецца ў небе з чацвёркай Л-39.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках