ДАІ папярэджвае пра чарговы патоп у Менску
10- 17.05.2010, 11:49
Па прагнозах Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі чакаецца гарачае надвор'е з моцнымі дажджамі і навальніцамі, а таксама, магчыма, градам.
Як паведамілі БелаПАН ва УДАІ ГУУС Менгарвыканкама, падчас ліўняў магчымае затапленне праезжай часткі на некаторых участках вулічна-дарожнай сеткі. Сярод іх плошча Перамогі, вуліца Інтэрнацыянальная, дом 20, плошча Ванеева, вуліца Запарожская, а таксама скрыжаванні вуліцаў Чарвякова і Кахоўскай, праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна, праспекта Дзяржынскага ў раёне плошчы Багушэвіча і 2-га завулка Розы Люксембург, вуліцаў Янкі Купалы і Інтэрнацыянальнай, вуліцаў Янкі Купалы і Куйбышэва, вуліцаў Чыгуначнай і Уманскай, праспекта Пераможцаў і вуліцы Ігнаценкі, праспекта Пераможцаў у раёне Палаца спорту, праспекта Пераможцаў і вуліцы Тарханава, вуліцаў Леніна і Ульянаўскай, вуліцаў Арлоўскай і Цімашэнкі. Магчыма падтапленне і іншых вуліцаў і праспектаў, якія знаходзяцца ў нізкіх месцах.
ДАІ просіць кіроўцаў па магчымасці выключаць гэтыя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі са свайго маршруту.