17 снежня 2025, Серада, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гэтым тыдні - навальніцы і спякота да 26 градусаў

На гэтым тыдні цёплыя, але вільготныя паветраныя масы, якія паступаюць з Чорнага мора, будуць фарміраваць надвор'е ў Беларусі.

Пра гэта паведаміла БелТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

У аўторак, 18 траўня, у начныя гадзіны месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах Віцебскай, Менскай і Магілёўскай абласцей чакаюцца моцныя залівы. Пры навальніцах ўзмоцніцца вецер, яго парывы дасягнуць 15-20 метраў у секунду. Тэмпература паветра гэтай ноччу складзе 10-16 градусаў цяпла, днём будзе 17-23 градусы вышэй за нуль.

Не зменіцца характар надвор'я ў сераду і чацвер. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы прагназуецца ад 8 да 15 градусаў цяпла, а ўдзень - ад 18 да 25 градусаў. «Такі тэмпературны рэжым будзе на 1-5 градусаў вышэй за кліматычную норму і, хутчэй, характэрны для пачатку чэрвеня», - адзначыла Вольга Фядотава.

У канцы гэтага тыдня атмасферны ціск пачне расці і верагоднасць ападкаў зменшыцца, але ўсё-ткі ў асобных раёнах у пятніцу і суботу без кароткачасовых дажджоў не абыдзецца. Дзённая тэмпература пры гэтым складзе ад 20 да 26 градусаў цяпла.

У нядзелю, 23 траўня, пры паступленні даволі вільготных мас з Балтыйскага мора ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Тэмпература паветра днём будзе вагацца ад 17 градусаў цяпла на паўночным захадзе да 26 градусаў на паўднёвым усходзе краіны.

Галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра адзначыла, што за мінулы перыяд траўня ў большасці раёнаў сума выпалі ападкаў склала ад 20 да 45 мм, што адпавядае 50-75% месячнай нормы. А ў многіх раёнах Мінскай, Берасцейскай, на паўднёвым усходзе Віцебскай і паўночным захадзе Магілёўскай абласцей сумарная колькасць выпаўшых ападкаў дасягнула 50-100 мм і адпавядае 1-1,5-месячнай норме. Рэкордная колькасць ападкаў адзначаецца ў Менску, дзе выпала 103 мм, або 169% месячнай нормы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках