24 снежня 2024, aўторак, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Мы супрацоўнічаем і з Паўночнай Карэяй, і з Беларуссю

23
Радаслаў Сікорскі: Мы супрацоўнічаем і з Паўночнай Карэяй, і з Беларуссю

Міністр замежных спраў Польшчы адказаў на пытанні сайта charter97.org на форуме кіраўнікоў МЗС краінаў «Усходняга партнёрства» ў Сопаце.

Як вядома, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі з'яўляецца ініцыятарам дыялогу Еўразвяза з Аляксандрам Лукашэнкам. У сувязі з гэтым журналіст сайта charter97.org Наталля Радзіна, якая знаходзіцца на саміце «Усходняга партнёрства», задала міністру наступнае пытанне: «Беларускія апазіцыянеры не раз вас папярэджвалі, што дыялог з апошнім дыктатарам Еўропы Аляксандрам Лукашэнкам прывядзе да ўзмацнення рэпрэсій у Беларусі. Так і адбылося. Супраць сайта charter97.org распачатыя дзве крымінальныя справы, у нашым офісе прайшоў ператрус, была канфіскаваная ўся тэхніка, я збітая. На днях масавыя ператрусы прайшлі ў дамах дэмакратычных актывістаў па ўсёй краіне. Але вы маўчыце. Што гэта? Палітыка страўса, інфантыльнасць або баязлівасць?».

Пытанне відавочна стала для Радаслава Сікорскага нечаканасцю. Спачатку ён пачаў адказваць на ангельскай мове, затым перайшоў на польскую:

«Польшча падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з многімі краінамі-членамі ААН, і далёка не кожная з гэтых краін можа пахваліцца дэмакратычнай палітычнай сістэмай. Мы супрацоўнічаем і з Паўночнай Карэяй, і Саудаўскай Аравіяй. І я хацеў бы сказаць, што мы цалкам не падтрымліваем палітычныя сістэмы ў гэтых краінах. Я праводзіў шматлікія сустрэчы і кансультацыі з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, і беларускія апазіцыянеры кожны раз спрабавалі мяне пераканаць у неабходнасці дыялогу з беларускай уладай.

Несумненна, сістэма кіравання ў Беларусі даволі спецыфічная, але Беларусь - наш сусед, а суседзяў не выбіраюць. Так, я падпісаў дамову аб спрашчэнні прыгранічнага супрацоўніцтва з Беларуссю, але менавіта гэтае рашэнне, падпісанае беларускімі ўладамі, прывядзе да спрашчэння жыцця некалькіх соцень беларускіх грамадзян. Адносіны паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю праходзілі розныя стадыі і формы. І палітыка ізаляцыі, якая мела месца апошнія 15 гадоў, на мой погляд, не прынесла ніякіх вынікаў. Хутчэй наадварот. Менавіта падчас перыяду ізаляцыі адбылося некалькі палітычных забойстваў.

Я лічу, што кожнаму партнёру неабходна даць магчымасць выбару. Гэта выбар паміж самаізаляцыяй і супрацоўніцтвам з Еўрапейскім Саюзам. Калі ўлады Беларусі пойдуць па шляху рэпрэсіяў, тады гэта прывядзе да самаізаляцыі. Хаця нам, вядома, хацелася б бачыць беларускую палітыку больш ураўнаважанай. Я не лічу, што мы маўчым з нагоды рэпрэсіяў у Беларусі. Я думаю, калі б вы запыталіся ў беларускіх чыноўнікаў, яны б вам сказалі, наколькі палякі актыўныя ў пытаннях правоў чалавека ў Беларусі», - сказаў кіраўнік МЗС Польшчы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках