15 снежня 2025, панядзелак, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі Младзіча папросяць прызнаць яго памерлым

1

Сваякі сербскага генерала Ратко Младзіча маюць намер дамагчыся прызнання яго памерлым.

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на заяву адваката Мілаша Шаліча.

Па словах Шаліча, адпаведнае хадайніцтва будзе перададзенае ў суд ужо на гэтым тыдні. Адвакат адзначыў, што такое рашэнне сям'я Младзіча прыняла з-за пытанняў, звязаных з маёмасцю генерала, а таксама з-за таго, што яны штодня падвяргаюцца ціску. Як адзначае Associated Press, адвакат таксама заявіў, што родныя Младзіча перакананыя ў тым, што ён ужо мёртвы.

Згодна з сербскім заканадаўствам, сям'я можа папрасіць прызнаць чалавека мёртвым у тым выпадку, калі ён старэйшы за 70 гадоў, пра яго месцазнаходжанне на працягу 5 гадоў нічога не было вядома, а таксама калі ў іх ёсць законная цікавасць у такім прызнанні.

Генерал Ратко Младзіч падчас балканскай вайны 1991-1995 гадоў камандаваў войскам баснійскай Рэспублікі Сербскай. З 1996 года Ратко Младзіч хаваецца ад следзтва, паколькі Гаагскі трыбунал абвінавачвае яго ў генацыдзе баснійскіх мусульман, у прыватнасці ў знішчэнні 8 тысяч жыхароў Срэбраніцы, а таксама ў злачынствах супраць чалавечнасці. Месцазнаходжанне Младзіча невядома, аднак мяркуецца, што генерал знаходзіцца ў Сербіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках