14 снежня 2025, Нядзеля, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы тэракт у Расеі (відэа)

27

Выбух адбыўся ў цэнтры Стаўрапаля. Загінулі шэсць чалавек, параненыя некалькі дзесяткаў. Тое, што здарылася, прызнанае тэрактам.

Выбуховая прылада спрацавала ў кавярні "Акварыюм" па вуліцы Леніна побач з Палацам культуры і спорту прафсаюзаў пасля 18:00 па маскоўскім часе, паведамляе Newsru.com

Людзі, пацярпелыя ад выбуху, знаходзіліся побач з будынкам - яны гулялі ці сядзелі на лаўках.

На месцы працуюць 22 брыгады хуткай дапамогі, выратавальнікі, міліцыя, супрацоўнікі ФСБ.

Канцэрт павінен быў распачацца ў 19 гадзінаў вечара. Інфармацыя, якая паступіла са Стаўрапаля, сведчыць, што ніхто з танцораў не пацярпеў.

У цэнтры Стаўрапаля ў сераду адбыўся выбух. Па апошніх дадзеных, у выніку здарэння загінула шэсць чалавек. Колькасць параненых у розных крыніцаў адрозніваецца - да 46 чалавек па дадзеных МНС. 39 шпіталізаваныя, іх прынялі ў краявы, а таксама ў другі і чацвёрты гаршпіталі. Ступені траўмаў у людзей розныя. Выбух прызнаны тэрактам.

Выбуховая прылада спрацавала каля кавярні "Акварыюм" па вуліцы Леніна і побач з Палацам культуры і спорту прафсаюзаў пасля 18:00 па маскоўскім часе, паведаміў "Інтэрфаксу" начальнік упраўлення па справах ГА і НС адміністрацыі горада Барыс Скрыпка. Пазней ён удакладніў, што сама кавярня зачыненая на рамонт. Людзі, пацярпелыя ад выбуху, знаходзіліся побач з будынкамі - яны гулялі ці сядзелі на лаўках.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках