23 снежня 2024, панядзелак, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За дапамогу ў пайманні паплечнікаў Бакіева заплацяць 100 тысяч даляраў

9

Кіргізскі ўрад прызначыў ўзнагароду ад 20 да 100 тысяч даляраў за дапамогу ў затрыманні былых чыноўнікаў Кыргызстана.

Як паведамілі «Интерфаксу» ў прэс-службе часовага ўрада краіны, улады аб'явілі ўзнагароду за садзеянне ў вышуку і пайманне 12 былых дзяржчыноўнікаў, якіх вышукваюць па падазрэнні ў здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Размова, у прыватнасці, ідзе пра трох братоў экс-прэзідэнта - Ахматбека, Каныбека і Джаныбека Бакіевых. Апошні займаў пасаду кіраўніка Службы дзяржаховы. У вышук таксама абвешчаныя сын экс-прэзыдэнта Максім Бакіеў, які ўзначальваў Цэнтральнае агенцтва інвестыцый краіны, экс-прэм'ер Даніяр Усенаў, экс-кіраўнік Фонду развіцця Ігар Чудзінаў, які ў 2007-2009 гадах быў прэм'ерам, экс-кіраўнік энергасектара краіны Сапарбек Балкібекаў, і яшчэ шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў.

Акрамя таго, аб'яўленая ўзнагарода за інфармацыю пра чыноўнікаў, якія ўваходзілі ў атачэнне Максіма Бакіева - намесніка кіраўніка Цэнтральнага агенцтва па развіцці Аляксея Елісеева і былога старшыні рады дырэктараў ААТ «Дастан» Аляксея Шыршова. Інфармацыя пра узнагароду накіраваная ў праваахоўныя ворганы рэспублікі. Канфідэнцыяльнасць інфармацыі гарантуецца.

Нагадаем, што масавыя хваляванні пачаліся ў Кіргізіі 6 красавіка. Ахвярамі сутыкненняў прыхільнікаў апазіцыі з сіламі правапарадку сталі 85 чалавек, каля 1500 атрымалі раненні. Прэзідэнт Курманбек Бакіеў, які прыйшоў да ўлады пасля «цюльпанавай рэвалюцыі» 2005 года, пакінуў Бішкек, а апазыцыя сфармавала часовы ўрад. Новыя ўлады краіны выдалі ордэры на арышт сваякоў Бакіева, якія займалі высокія пасады ў дзяржаве.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках