3 траўня 2024, Пятніца, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За патрабаванне экстрадыцыі Бакіева ў Беларусі штрафуюць

7

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 29 красавіка судзілі актывістаў «Маладой Беларусі» Андрэя Кузьмінскага, Міхаіла Наскова і Аляксея Атрошчанкава.

Моладзевых актывістаў судзілі за правядзенне пікету на Кастрычніцкай плошчы Менска з патрабаваннем выдаць Бакіева Кыргызстану, паведамляе «Радыё Свабода».

Актывістаў «Маладой Беларусі» Міхаіла Носкава і Аляксея Атрошчанкава аштрафавалі на паловубазавай велічыні (17 500 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Андрэй Кузьмінскі быў аштрафаваны на 20 базавых велічыняў (700 тысяч рублёў).

Нагадаем, што 28 красавіка моладзевыя актывісты правялі акцыю з патрабаваннем выдаць Курманбека Бакіева ў Кыргызстан. Актывістаў затрымалі і даставілі ў аддзяленне міліцыі. Ноч актывісты правялі ў турме на вуліцы Акрэсціна.

Адзначым, што часовы ўрад Кыргызстана пазбавіла Бакіева недатыкальнасці і будзе дамагацца яго экстрадыцыі з Беларусі. Экс-прэзыдэнта вінавацяць у арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам. Такім чынам, падставы для яго экстрадыцыі ёсць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках