24 снежня 2024, aўторак, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал вакол адпачынку Лукашэнкі ў Альпах разгараецца

34

Таемны візіт беларускага кіраўніка ў аўстрыйскія Альпы выклікаў шырокі рэзананс у Аўстрыі.

Як стала вядома аўстрыйскаму агенцтву АРА, спартыўны эксперт і журналіст Эрвін Рот заявіў пра працяг свайго расследавання аб таемным адпачынку беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі ў абўстрыйскіх Альпах у сакавіку 2002 года.

Як вынікае з матэрыялаў «чырвонай тэчкі» Рота, Аляксандр Лукашэнка, які на той час быў афіцыйна абвешчаны Брусэлем персонай нон-грата, быў запрошаны ў Альпійскую рэспубліку як старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Запрашаў яго тагачасны кіраўнік НАК Аўстрыі і адначасова ўладальнік сеткі аўстрыйскіх казіно Леа Вальнэр. Аўстрыйскі бок аплаціў гэты візіт Лукашэнкі і яго світы з сакрэтнага рахунку НАК, у абыход законаў Аўстрыйскай рэспублікі. Зараз матэрыяламі васьмігадовай даўніны займаецца мясцовая пракуратура, перадае «Радыё Свабода».

Аднак, перадае АРА, кампанія Casinos Austria ухіляецца ад таго, каб выказаць сваю пазіцыю на гэты конт. Паводле дадзеных Міжнароднага алімпійскага камітэта і яго камісіі па этыцы, НАК Аўстрыі пакуль так і не выступіў з афіцыйнай справаздачай у гэтай сувязі. Што да цяперашняга кіраўніка Аўстрыйскага алімпійскага камітэта, дык ён абараняе Леа Вальнэра.

Тым часам журналісцкае расследаванне Эрвіна Рота выклікала вялікі рэзананс у прэсе. Як перадае АРА, цяперашнія тэмы журналісцкага расследавання Рота наступныя:

* Адкуль былі ўзятыя сродкі, якія пайшлі на аплату адпачынку беларускай дэлегацыі? Як сцвярджалі пазней прадстаўнікі Casinos Austria, якія аплачвалі ўсе рахункі, гэта не былі грошы кампаніі.

* Хто тыя «зацікаўленыя бізнэсмэны», якія аплачвалі гэты рахунак?

* З кім канкрэтна сустракаўся Лукашэнка падчас яго схаванай паездкі ў Аўстрыю?

Усе гэтыя і іншыя пытанні Эрвін Рот накіраваў 5 траўня непасрэдна Леа Вальнэру і іншым прадстаўнікам Casinos Austria, чые подпісы значацца ў фінансавых матэрыялах. Аўстрыйскі журналіст просіць адказаць яму на гэтыя пытанні не пазней за 10 траўня.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках