4 траўня 2024, Субота, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назва Беларусі на мяжы напісаная з памылкай (Фота)

26

Памылкі бываюць розныя. Але тая, якую можна пабачыць, уязджаючы ў Беларусь па трасе Масква-Менск, уражвае.

Гэта ганебная памылка. Таму што, калі ўезд у краіну пачынаецца з паказальніка, дзе назва гэтай самой краіны напісаная з памылкай, першае ўражанне пра мясцовых жыхароў складваецца адпаведнае, адзначае «Салідарнасць».

Дзівіць, зрэшты, не тое, што замоўнікі і вытворцы гэтага паказальніка дрэнна вучыліся ў школе. Ангельская ўжо дакладна не была іх любімым прадметам. Інакш бы яны ведалі, што слова Republic пішацца не з «k», а «с» на канцы.

Але здзіўляе іншае. Невядома, колькі часу стаіць гэты паказальнік, але даклдана больш за паўгады. За гэты час паўз яго праехалі, прынамсі, сотні тысячаў людзей. Ці то ніхто не патурбаваўся паведаміць адказным асобам (хаця б тым жа мытнікам) пра казус, ці то тыя праігнаравалі заўвагу – аднак памылку так і не выправілі.

Гэта ўжо, дарэчы, не першы выпадак падобнага кшталту. Нагадаем, што два гады таму беларускія памежнікі выкарыстоўвалі штампы адразу з дзвюмя памылкамі – «У выездзе адказана».

Дзяржпамежкамітэт выправіў становішча толькі пасля таго, як на гэта звярнулі ўвагу СМІ.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках