23 снежня 2024, панядзелак, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура РБ: Для выдачы Бакіева аднаго запыту недастаткова

24

У беларускай Генпракуратуры заяўляюць, што не атрымлівалі запыт кіргізскіх уладаў аб выдачы Бакіева, і што запыт не абавязковы для выканання.

Генеральная пракуратура Беларусі не атрымлівала запыту аб выдачы Курманбека Бакіева, заявіў «Интерфаксу» у пятніцу начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Генпракуратуры Беларусі Пётр Кісялёў.

«У нас запыту аб выдачы К.Бакіева няма. Ён не паступаў у Генпракуратуру Беларусі», - паведаміў Кісялёў. Ён таксама дадаў, што «для выдачы мала аднаго запыту. Патрэбны пакет дакументаў». Пры гэтым П.Кісялёў адмовіўся паведаміць, што павінна ўваходзіць у гэты пакет дакументаў.

Нагадаем, што Генпракуратура Кыргызтана накіравала Беларусі запыт аб экстрадыцыі былога прэзідэнта Курманбека Бакіева. У Кыргызтане Бакіеў прызнаны вінаватым у масавых забойствах мірных грамадзянаў. У дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа.

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не збіраецца ісці насустрач часоваму ўраду Кыргызтана і ўдзельнічаць у дэпартацыі Бакіева.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках