26 снежня 2024, Чацвер, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Бузэк назваў палітыку Лукашэнкі «фарсам»

7

Прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузэк сустрэўся са студэнцкай дэлегацыяй Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

«Гэтыя студэнты, як і шмат якія іншыя студэнты ў Беларусі, вартыя пахвалы за адмову прымаць на веру прыгожа ўпакаваную праўду, якая на справе з'яўляецца не больш чым фарсам дэмакратыі», — заявіў Ежы Бузэк.

«Дзейнасць універсітэта — гэта форма інтэлектуальнага супрацьстаяння, якую неабходна падтрымліваць, аказваць ёй садзейнічанне. Свабодная Беларусь заўтрашняга дня мае патрэбу ў новых элітах, здольных кіраваць дэмакратычна і кампетэнтна, а Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт з'яўляецца спрыяльнай глебай для іх падрыхтоўкі», — лічыць прэзідэнт Еўрапарламента.

Як перадае БелаПАН, Ежы Бузэк таксама звярнуўся да беларускіх уладаў з патрабаваннем распачаць канкрэтныя крокі па ўмацаванні адкрытага дэмакратычнага грамадства, заснаванага на законнасці і выкананні правоў чалавека. Ён са шкадаваннем прызнаў, што ў апошні час не адбываецца ніякіх пасоўванняў у гэтым накірунку: «Калі сітуацыя не зменіцца, дык Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і афіцыйны Менск, на жаль, па-ранейшаму застануцца вельмі аддаленымі адзін ад аднаго».

У праграме паездкі студэнтаў ЕГУ ў Брусэль, апрача візіту да Е.Бузэка — сустрэчы з дэпутатамі з дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю і падкамітэта па правах чалавека.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках