26 красавiка 2024, Пятніца, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Бузэк: Еўразвяз можа ўвесці санкцыі супраць беларускага рэжыму (Відэа)

11

Прэзідэнт Еўрапарламента і спікер польскага Сейму зрабілі сумесную заяву.

«Беларускія ўлады праводзяць рэпрэсіі не толькі супраць Саюза палякаў, але і супраць іншых незалежных няўрадавых арганізацый. Супраць усёй беларускай апазіцыі. Прыйшоў час, каб ЕЗ ясна заявіў: далейшыя адносіны з Беларуссю будуць залежаць ад таго, якім чынам у гэтай краіне будуць выконвацца правы грамадзян, элементарныя правы чалавека. У Еўрапейскага Звяза ёсць спосабы ўздзеяння на беларускі рэжым: у першую чаргу, магчымасць увядзення санкцый», - заявіў сёння ў польскім Сейме прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузэк (ВІДЭА).

Як паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь», кіраўнік Еўрапарламента заявіў, што на наступным тыдні ў Еўрапарламенце адбудуцца дэбаты па сітуацыі ў Беларусі. Па выніках дыскусіі будзе прынята рэзалюцыя Еўрапарламента.

Старшыня польскага Сейма Браніслаў Камароўскі таксама пракаментаваў сітуацыю з Беларуссю:

«Мы абмяркоўвалі разам з Ежы Бузэкам магчымасць каардынацыі дзеянняў польскага парламента і Еўрапарламента. Рыхтуецца праект рэзалюцыі Сейма, у якім гаворыцца аб неабходнасці вяртання да палітыкі санкцый за парушэнне правоў чалавека і грамадзяніна ў Беларусі. Сёння Польшча павінна клапаціцца не толькі аб правах нашых суайчыннікаў. Усе мы выдатна разумеем, што праблема палякаў у Беларусі - з'яўляецца стандартнай праблемай дэмакратыі ў суседняй краіне», - заявіў спікер Сейма.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках