ЗСУ накрылі расійскія фуры, што трапілі ў пастку пасля ўдару па Крымскім мосце
- 26.11.2026, 18:01
- 1,028
У Чангару ўтварылася велізарная чарга ваенных грузавікоў.
Расійскія акупанты адчуваюць вялікія лагістычныя праблемы пасля атакі Сіл абароны Украіны на так званы Крымскі мост. У 422-м асобным палку беспілотных сістэм Luftwaffe ЗСУ паказалі скупчэнне фур расійскай арміі паміж часова акупаваным Крымам і Херсонскай вобласцю. Частка гэтых фур урэшце была знішчаная ўкраінскімі сіламі.
«Вось так цяпер выглядае пункт пропуску «Чангар» пасля паражэння і знішчэння Керчанскага моста. Не ўсе гэтыя фуры сёння дабраліся да Крыму, далёка не ўсе пасля працы нашых экіпажаў з выкарыстаннем мідлстрайкаў», — гаворыцца ў заяве палка.
У Чангару ўтварылася велізарная чарга
Лагістычныя праблемы акупантаў пракаментаваў таксама OSINT-аналітык, які піша на платформе X пад нікам Special Kherson Cat.

«Велізарная чарга расійскіх грузавікоў на пункце пропуску «Чангар» паміж акупаваным Крымам і Херсонскай вобласцю. Кадры знятыя з украінскага беспілотніка сярэдняй далёкасці.Пасля папярэдніх атак на моставыя пераправы ў гэтым раёне ў Чангару нярэдка ўтвараліся вялікія чэргі расійскіх грузавікоў, але нічога падобнага па маштабах я раней не бачыў», — заявіў эксперт.