20 траўня 2024, панядзелак, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страшнае ДТЗ пад Лагойскам: памёр пяты пацярпелы

12

У шпіталі памёр 5-ы пацярпелы ў ДТЗ, якое адбылося ў Лагойскам раёне Менскай вобласці ў мінулую суботу.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у панядзелак ва УДАІ Менскай вобласці.

«У шпіталі ад траўмаў памёр 5-ы пацярпелы ў ДТЗ, якое адбылося на 44 км трасы Менск-Віцебск у мінулую суботу», - паведамілі ва УДАІ.

Там нагадалі, што ў гэтым ДТЗ загінула сям'я з 4 чалавек, сярод якіх 5-гадовая дзяўчынка. «Пятым загінулым з'яўляецца сын кіроўцы-пенсіянера, інвалід 1-й групы», - удакладнілі ва УДАІ.

ДТЗ адбылося, калі легкавы аўтамабіль, у якім ехала гэтая сям'я, абганяў вялікагрузны аўтамабіль, па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках