1 лiстапада 2024, Пятніца, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля ператрусаў міліцыя не вяртае кампутары і грошы

8
Пасля ператрусаў міліцыя не вяртае кампутары і грошы

Актывістам кампаніі «Гавары праўду», у якіх 18-19 траўня канфіскоўвалі маёмасць, дагэтуль нічога не вернута.

Лідэр кампаніі Уладзімір Някляеў кажа, што міліцыя робіць выгляд, нібыта нічога не забіралі.

«Спрабуем неяк аднавіць структуру, маёмасць хоць нейкую вярнуць. Людзі не вельмі запалоханыя, толькі некаторыя сышлі, большасць гатовыя працаваць далей. Але вось з маёмасцю ўсё наладзіць дастаткова складана. Таму што нам нічога не аддаюць, проста нічога. Не рэагуюць на ўсе нашыя заявы. Робяць выгляд, што нічога ў нас не бралі і нічога не павінны нам», - распавёў Радыё «Свабода» Уладзімір Някляеў.

У Някляева забралі кнігі, дакументы, рукапісы, у іншых актывістаў кампаніі - кампутары, тэлефоны, аргтэхніку, без якіх немагчыма працаваць далей. Шмат у каго забралі грошы, як напрыклад, у Юрыя Варонежцава з Гомеля - асабістыя грошы.

У Святланы Навумавай забралі грошы, якія яна збірала пасля таго, як захварэла. Жанчыне патрэбныя донарскія ныркі, яна назбірала грошы на аперацыю. Гэтыя грошы вымелі ўшчэнт…

Следчае ўпраўленне Ленінскага райаддзела міліцыі, якое расследуе справу «Гавары праўду», адмаўляецца каментаваць сітуацыю з маёмасцю і грашыма актывіста. Начальнік упраўлення Дзмітры Сімкоў спасылаецца на тое, што следства яшчэ не завершанае.

Тым часам з'явіліся звесткі, што справу па артыкуле «Распаўсюд ілжывай інфармацыі аб таварах і паслугах» супраць «Гавары праўду», якое расследуюць следчыя Ленінскага РУУС, нібыта завялі пасля заявы друкарні са Смаленска. Маўляў, дадзеныя гэтай фірмы былі незаконна размешчаныя на паштоўках «Гавары праўду».

Па словах рэдактара газеты «Таварыш» Сяргея Вазняка, які з'яўляецца адным з падазраваных па гэтай справе, з'яўленне дадзеных смаленскай фірмы на паштоўках можа быць спланаванай правакацыяй.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках