24 снежня 2024, aўторак, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» не толькі закрыў вентыль, але і падвышае кошт на газ

75
«Газпрам» не толькі закрыў вентыль, але і падвышае кошт на газ

Кошт расейскага газу для Беларусі ў трэцім квартале 2010 года складзе 193-194 даляры за тысячу кубаметраў.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў, перадае РІА «Новости».

Афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» таксама паведаміў журналістам, што «дэлегацыя беларускага боку, у тым ліку генеральны дырэктар «Белтрансгаза» Уладзімір Уладзіміравіч Маёраў, знаходзіцца ў «Газпраме», па тэлефоне працягваюцца кантакты і з урадам Беларусі. Але гэта менавіта «кантакты», паколькі прадмета для «перамоваў» няма, бо пытанне толькі адно - пагашэнне запазычанасці».

У першым квартале кошт на газ для беларускага боку, паводле кантракту, павінен была скласці 169 даляраў, а ў другім - 184 даляра за тысячу кубаметраў. Аднак «Белтрансгаз» аплачваў пастаўкі па ўсталяваным у аднабаковым парадку кошце ў 150 даляраў за тысячу кубаметраў, што прывяло да ўзнікнення запазычанасці беларускага боку ў памеры 192 мільёна даляраў.

15 чэрвеня прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў прад'явіў беларускаму боку так званы «газавы ўльтыматум», заявіўшы, што доўг «Газпраму» павінен быць выплачаны ў пяцідзённы тэрмін. Паколькі «Белтрансгаз» не пагасіў запазычанасць у вызначаныя тэрміны, з 21 чэрвеня «Газпрам» абмежаваў пастаўкі паліва Беларусі на 15 працэнтаў.

У той жа час прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў межах кантракту з «Белтрансгазам» расейскі газавы канцэрн можа скараціць пастаўкі «на 85 і больш адсоткаў».

Пуцін таксама заявіў, што ў выпадку неабходнасці «Газпрам» можа пастаўляць газ у Еўропу не праз Беларусь, а праз Украіну.

Расейскі прэм'ер таксама даручыў паскорыць будаўніцтва падземнага сховішча газу ў Калінінградскай вобласці.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках