23 снежня 2024, панядзелак, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транзіт газу і нафты будзе перакрыты праз суткі?

124
Транзіт газу і нафты будзе перакрыты праз суткі?

Калі «Газпрам» на працягу сутак не пагасіць доўг за транзіт газу, Беларусь прыпыніць транзіт расейскага газу і нафты, заявіў Лукашэнка.

«Яшчэ раз папярэджваю ўрад: нявыплата «Газпрамам» у поўным аб'ёме паслугаў у бліжэйшыя суткі павінна прывесці да прыпынення усялякіх паслугаў для Расійскай Федэрацыі па транспартоўцы вуглевадароднай сыравіны - нафты і газу», - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу на нарадзе з урадам краіны, перадае «Интерфакс».

«У вас ёсць магчымасць дамаўляцца, але тэрмін вам двое сутак. Я учора гэта сказаў прэм'еру і віцэ-прэм'еру», - адзначыў ён. «Можа быць, вы ўжо дамовіліся, хацеў бы ў гэтых адносінах вас паслухаць», - сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік запатрабаваў ад урада больш актыўнай працы па пошуку новых рынкаў і крыніцаў прыцягнення інвестыцыйных рэсурсаў для таго, каб знізіць залежнасць ад Расеі.

«Супрацоўніцтва з Кітаем, новыя накірункі супрацоўніцтва ў знешнеэканамічнай, знешнегандлёвай сферы, якія мы намецілі ў Венесуэле, Афрыцы, Блізкім Усходзе - яны маюць не проста стратэгічнае значэнне. Гэта, калі хочаце, пытанні выжывальнасці нашай дзяржавы, як суверэннай і незалежнай» - заявіў Лукашэнка.

Паводле яго словаў, «вырашым гэтую праблему - не толькі нашае, але і будучае пакаленне будзе жыць нармальна. Не вырашым - будзем куляцца, а нас будуць штурхаць у спіну так, як нас штурхаюць да гэтага часу». «Будуць накідваць пятлю на шыю і зацягваць так, што хрыпець пачнём. Можа быць, выпусцяць, а можа быць - і не», - адзначыў ён.

Паводле яго словаў, «вось чаму так настойліва патрабуюць ад усіх дзяржслужачых, датычных да гэтага людзей больш актыўна дзейнічаць у гэтым накірунку». «Калі хтосьці не можа - скажыце наўпрост. Роўна як і не хоча. Вы прабачце, але такія падазрэнні ў мяне з'яўляюцца ў дачыненні да асобных людзей, у тым ліку тых, што сядзяць за гэтым сталом», - адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў: «Сабатажу я не буду трываць, бяздзейнасці - тое ж самае. Бяздзейнасць будзе прыраўнаная да сабатажу».

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках