23 снежня 2024, панядзелак, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транзіт праз Польшчу для «Газпрама» будзе танней, чым праз Беларусь

12

«Газпрам» дамовіўся з Польшчай пра больш нізкія тарыфы на транзіт газу ў краіны Еўропы, чым з Беларуссю.

Больш за тое, у найбліжэйшую сераду 30 чэрвеня расейскі канцэрн будзе вызвалены ад выплаты запазычанасцяў па транзіце за апошнія 4 гады ў памеры каля $180 млн.

Як піша Gazeta.pl, «кантракт стагоддзя» на імпарт газу з Расеі ў Польшчу коштам мінімум у $100 млрд, пасля гадавых перамоваў, якія вёў віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі Вальдэмар Паўляк, быў падпісаны ў студзені 2010 года. Аднак негатыўныя для польскага боку падрабязнасці гэтага кантракту працягваюць усплываць. У найбліжэйшую серадуе 30 чэрвеня адбудзецца сход акцыянераў EuRoPol Gaz, сумеснай кампаніі газавых аператараў PGNiG і «Газпрама», якой належыць транзітны газаправод праз Польшчу. Плануецца, што «Газпрам» і PGNiG зацвердзяць баланс кампаніі не толькі за мінулы год, але і за 2006-2008, які павінен быў быць ужо зацверджаны. Гэтага не было зроблена з той прычыны, што «Газпрам» ставіў пад сумнеў тарыфы на транзіт расейскага газу праз Польшчу, лічачы, што яны павінны быць ніжэйшыя. EuRoPol Gaz падаваў Газпраму рахункі за транзіт, але расейскі канцэрн плаціў па іх у адпаведнасці з усталяваным ім самім памерам. За 4 гады назапасіліся даўгі ў памеры $180 млн.

Нягледзячы на тое, што нават расейскі суд прызнаў наяўнасць доўгу і абавязаў «Газпрам» выплаціць $25 млн доўгу плюс адсоткі ў 2006 годзе, кампанія будзе вызваленая ад выплаты гэтых сумаў. Такое рашэнне будзе прынятае 30 чэрвеня. Акрамя таго, будзе зменены статут EuRoPol Gaz, дзе «Газпрам» будзе мець большы ўплыў. Gazeta.pl піша: «Днямі таксама стала вядома, што тарыфы на транзіт праз Польшчу незвычайна нізкія. У перыяд расейска-беларускай газавай спрэчкі стала відавочна, што праблема ў тым, што расейскі канцэрн жадае плаціць за транзіт 1 тыс кубаметраў на адлегласць 100 км па стаўках 2008 года - гэта значыць $1,45, тады як з 2009 года тарыфы былі змененыя на $1,74, а сёлета дасягнутая дамоўленасць пра падвышэнне тарыфаў за транзіт да 1,88. Беларусь абураецца, што гэта самыя нізкія тарыфы ў Еўропе. Аднак Польшча апынулася больш шчоднай у стасунках з Газпрамам. З сакавіка 2010 года за транзіт 1 тыс куб метра Газпрам плаціць Польшчы $1,74. Гэта менш, чым вызначана на гэта год для Беларусі. Для параўнання - стаўка за транзіт расейскага газу ў краіны Еўропы праз Украіну складае $2,74»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках