19 траўня 2024, Нядзеля, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыянеры «Газпрама» узнялі кошт на газ для Беларусі да $ 250

83

Расейскі газ для Беларусі значна падаражэе, вырашылі акцыянеры кампаніі «Газпрам».

Сход акцыянераў ААТ «Газпрам» ухваліў дамову з ААТ «Белтрансгаз», паводле якой беларуская кампанія закупіць у 2011 годзе 22,5 мільярда кубаметраў газу на 5,625 мільярда даляраў. Такім чынам, кошт газу на наступны год павялічаны да 250 даляраў за кубаметр з 200 даляраў, паведамляе АФН.

Нагадаем, паводле дамовы, ухваленай на мінулым сходзе акцыянераў Газпрама, у 2010 годзе аб'ём закупкі Белтрансгаза ў Газпрама складае 22,1 мільярда кубаметраў газу на 4,42 мільярда даляраў.

Дамовы, ухваленыя акцыянерамі Газпрама, таксама прадугледжваюць, што Белтрансгаз у 2011 годзе аказвае паслугі па транзіце газу праз Беларусь па сваёй газатранспартнай сістэме і па беларускім участку расейскага газаправода Ямал-Еўропа ў аб'ёме не больш за 48,2 мільярда кубаметраў.

Газпрам павінен аплаціць паслугі па транспартоўцы газу па магістральных газаправодах на лімітную суму 600 мільёнаў даляраў (у 2010 годзе мяркуецца аплата ў межах 700 мільёнаў даляраў). Такім чынам, стаўка за транзіт зніжаная да 1,24 даляра з 1,45 долара.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках