28 снежня 2024, Субота, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянера прысудзілі да «хіміі» за патрабаванне альтэрнатыўнай службы

4
Апазіцыянера прысудзілі да «хіміі» за патрабаванне альтэрнатыўнай службы

Каардынатар па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўген Якавенка асуджаны на год абмежавання волі.

Апазіцыянера накіроўваюць ва ўстанову адкрытага тыпу нібыта за ўхіленне ад прызыву на ваенную службу. Такі прысуд вынес 4 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля.

У сваім апошнім слове Якавенка заявіў, што не лічыць сябе вінаватым, паколькі не ўхіляўся ад прызыву і не атрымліваў позваў, а ўсяго толькі патрабаваў рэалізацыі свайго гарантаванага Канстытуцыяй права — на вядзенне з ім перапіскі на беларускай мове. Грамадскі актывіст не згодны з прысудам, лічыць яго несправядлівым і будзе абскарджваць рашэнне суда.

Якавенка нагадаў, што па аналагічным абвінавачванні суд Савецкага раёна Гомеля яго апраўдаў.

Як раней паведамляў БелаПАН, малады палітык патрабаваў ад ваенкамата камунікацыі з ім і вядзення дзелавой перапіскі на беларускай мове, а таксама рэалізацыі права на альтэрнатыўную службу. У дачыненні да прызыўніка была ўзбуджаная справа па ч. 1 арт. 435 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву). Дзяржаўны абвінаваўца прасіў пакараць Якавенку трыма месяцамі арышту.

«Мяркуючы па рашэнні суда, ваенкаматы наогул павінны адмяніць інстытут позваў, паколькі мяне запрашалі прыйсці на мерапрыемствы па прызыве вусна, а пакаралі за тое, што я нібыта не з'яўляўся па позвах», — пракаментаваў прысуд актывіст.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках