17 траўня 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Іван Міхайлаў цалкам апраўданы

5

Івана Міхайлава асудзілі за адмову служыць у войску з-за рэлігійных перакананняў.

Палітвязень быў цалкам апраўданы. Такое рашэнне 4 траўня вынес суд Менскага раёна, паведаміў БелаПАН актывіст кампаніі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу» Міхаіл Пашкевіч.

Нагадаем, 21-гадовы прыхаджанін суполкі «Новы запавет» Іван Міхайлаў адмовіўся ад праходжання тэрміновай вайсковай службы, на якую быў прызваны ў снежні 2008 года. Ён заявіў прызыўной камісіі Мінскага раёна, што служба ў войску супярэчыць яго рэлігійным перакананням, і папрасіў альтэрнатыўную службу ў адпаведнасці з артыкулам 57 Канстытуцыі. У гэтым яму было адмоўлена з-за адсутнасці ў Беларусі альтэрнатыўнай грамадзянскай службы. Міхайлаву таксама было адмоўлена ў службе ў рэзерве.

15 снежня 2009 года малады чалавек быў арыштаваны ў Салігорску і змешчаны ў следчы ізалятар, а 1 лютага Менскі раённы суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсьненні крымінальнага злачынства за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу і прысудзіў да трох месяцаў арышту. Для адбыцця пакарання Міхайлаў быў адпраўлены ў турму № 8 у Жодзіна.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Івана Міхайлава вязнем сумлення.

9 сакавіка калегія Менскага абласнога суда разгледзела касацыйную скаргу Міхайлава на прысуд, вынесены яму Менскім раённым судом, і вырашыла накіраваць справу на паўторны разгляд. Акрамя таго, калегія пастанавіла вызваліць Міхайлава, змяніўшы яму меру утрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыяздзе.

Пашкевіч лічыць поўнае апраўданне Міхайлава «вялікай перамогай». «У нас ёсць яшчэ дзве крымінальныя справы па аналагічных выпадках пра патрабаванне альтэрнатыўнай службы ў войску - справа Яўгена Якавенкі і сябры рэлігійнай суполкі «Сведкі Іеговы» Дзмітрыя Смыка. Іх справы яшчэ разглядаюцца. Хоць у Беларусі і няма прэцэдэнтнага права, але ёсць судовая практыка, і калі аднаго чалавека за патрабаванне альтэрнатыўнай службы апраўдалі, то, напэўна, павінны апраўдаць і іншых», - мяркуе актывіст кампаніі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу»....

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках