17 траўня 2024, Пятніца, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верніка Івана Міхайлава, нарэшце, вызвалілі

У цяперашні час бацькі вязуць яго дадому. Івана Міхайлава павінны былі вызваліць яшчэ 9 сакавіка.

Аднак адміністрацыя жодзінскай турмы адмовілася вызваліць верніка па выпісцы з судовай пастановы. У турме запатрабавалі, каб ім далі поўны тэкст судовай пастановы аб тым, што рашэнне Менскага раённага суда аб зняволенні маладога чалавека адменена як незаконнае. Паводле пастановы, будзе прызначанае новае судовае паседжанне. Міхайлаў вызвалены пад падпіску аб невыяздзе, нагадвае «Радыё Свабода».

Іван Міхайлаў быў затрыманы ў Салігорску. 15 снежня вернік габрэйска-месіянскай супольнасці «Новы запавет» быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні крымінальнага злачынства - «за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу». Малады чалавек адмовіўся ад праходжання тэрміновай вайсковай службы, бо гэта супярэчыць яго рэлігійным перакананням, і запатрабаваў прызначэння яму грамадзянскай (альтэрнатыўнай) службы ў адпаведнасці з арт.57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

«Міжнародная амністыя» прызнала Івана Міхайлава вязнем сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках