У Беларусь прыходзіць «афрыканская спякота»
4- 8.06.2010, 14:08
Сіноптыкі зрабілі штармавое папярэджанне на 11 і 12 чэрвеня ў сувязі з 34-градуснай жарой, якая ў гэтыя дні чакаецца ў Беларусі.
Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Дзмітрый Рабаў.
«Спякотнае трапічнае паветра з поўначы Афрыкі прынясе 11 і 12 чэрвеня ў Беларусь вельмі гарачае надвор'е. На гэтыя дні выпісанае штармавое папярэджаньне», - паведаміў Д. Рабаў.
З яго слоў, у пятніцу-суботу чакаецца ноччу 17-23 градусы цяпла, днём 27-32, па поўдні - да 34 градусаў. У суботу на паўночным захадзе рэспублікі чакаюцца навальнічныя дажджы.
«У нядзелю спякота пачне спадаць - свежае паветра з Заходняй Еўропы аслабіць спякоту. Уначы будзе 13-18, днём - 20-26 градусаў. У пачатку наступнага тыдня, як чакаецца, дзённая тэмпература будзе вагацца ад 16 да 23 градусаў», - удакладніў Д. Рабаў.
Закранаючы прагнозу на бліжэйшыя два дні, суразмоўца агенцтва ўдакладніў, што «заўтра будзе без ападкаў. Днём - ад 18 градусаў на поўначы Беларусі да 30 на поўдні. У чацвер ноччу - 13-20 градусаў, днём - 24-29, па поўдні - да 32 градусаў цяпла».